RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года вызначылі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Ганаровага звання ўдастоена 15 жыхароў Прыдняпроўскага краю: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. У якасці кандыдатаў у конкурсе ўдзельнічала каля 30 чалавек у трох намінацыях.

Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу

па прысваенніганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны»

па выніках 2019 года

ВЫТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. СКОБЛІК УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ, дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Стальная лінія», Магілёўскі раён;

2. ЛАЗАРЭВІЧ НАДЗЕЯ АНАТОЛЬЕЎНА, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”»;

3. БЕЛЫ ВАСІЛЬ ВАСІЛЬЕВІЧ, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Максімавічы-Агра», Клічаўскага раёна;

4. ПІВАНКОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мсціслаўлён»;

5. БАРЫСЕНКА ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ, галоўны інжынер ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія холдынга «БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ»;

6. ЦІМАШЭНКА ВАЛЕРЫЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ, дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарводаканал».

 

НЕВЫТВОРЧАЯ СФЕРА

1. СІНЬКЕВІЧ ТАЦЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Ленінскага раёна г. Бабруйска;

2. КУРАЧКІНА ІРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па барацьбе вольнай (жаночай), спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

3. ВІНЕЛЬ ВЕРАНІКА АЛЯКСАНДРАЎНА, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)»;

4. СІЛКІНА АЛЕНА ІВАНАЎНА, настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы»;

5. ПРЫМАЧОК АНАТОЛЬ МІХАЙЛАВІЧ, намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;

6. ТАЧЫЛА СЯРГЕЙ АНАТОЛЬЕВІЧ, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца», кандыдат медыцынскіх навук.

 

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1. СКАРАБАГАТАЎ АНДРЭЙ МІКАЛАЕВІЧ, галоўны рэдактар дырэкцыі тэлебачання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”»;

2. РАТУШНЫ АЛЯКСЕЙ ЮР’ЕВІЧ, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір вайсковай часці 12147, гвардыі палкоўнік;

3. ВЕЙГА ГЕНАДЗЬ ЯЎГЕНАВІЧ, настаяцель Георгіеўскага храма г. Бабруйска, кіраўнік аддзела Бабруйскай епархіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая