RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе 5 мая ў Слаўгарадзе

Восьмы гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе 5 мая ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Галоўны прыярытэт на свяце – мясцовы кулінарны брэнд – хатні сыр. Для дэгустацыі і продажу будзе прапанавана мноства яго відаў на любы густ: цвёрды і мяккі, плаўлены і тварогавы, сулугуні і брынза, сырніца і сырныя аладкі, салодкі і салёны, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі.

Акрамя традыцыйнай выставы-продажу хатніх сыроў з дэгустацыяй, майстар-класамі па іх падрыхтоўцы, на фестывалі разгорнецца агратурыстычная пляцоўка. Гаспадары аграсядзіб Слаўгарадскага раёна будуць прэзентаваць магчымасці па прыёме турыстаў, прадставяць свае лакальныя турпрадукты, а таксама пачастуюць стравамі нацыянальнай кухні і старадаўнімі традыцыйнымі напоямі.

У праграме мерапрыемства запланавана забаўляльная праграма з канцэртамі, гульнямі, конкурсамі, розыгрышам і экскурсіямі. Жадаючыя змогуць адправіцца і ў спецыяльна падрыхтаваны тур у вёску Лясная. Тут госці наведаюць музей пад адкрытым небам бітвы пры Лясной, мемарыяльную капліцу і помнік, пабудаваныя ў гонар перамогі рускіх войскаў над шведамі ў 1708 годзе, Блакітную крыніцу, сырную краму.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт і мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-Агра».

 

Праграма гастранамічнага фестывалю «Гаспадарчы сыр-2019»

10.00–11.00 – Канцэртна-гульнявая праграма «Сырны настрой» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

11.00 – Адкрыццё фестывалю. Канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Беларусі і Расіі (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

9.30–16.00 – Выстава-продаж прадукцыі майстроў-сыравараў Слаўгарадскага раёна і ААТ «Бабушкина крынка» – Кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

9.00–16.00 – Выстава-продаж тэматычнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і рамеснікамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і Расійскай Федэрацыі (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

10.00–15.00 – Работа пляцоўкі па здаровым ладзе жыцця «Тэрыторыя здароўя» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

10.00–16.00 – Квэст «Дарогаю дабра» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

10.00–15.00 – Праца пляцоўкі «Агратурыстычная вёска» (пачастункі, стравы беларускай кухні) (пляцоўка па вул. Кастрычніцкая)

9.30–16.00 – Выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

10.00–16.00 – Аглядныя аўтобусныя экскурсіі па турыстычных аб’ектах раёна (пляцоўка па вул. Кастрычніцкая)

12.00–17.00 – Праца дзіцячых атракцыёнаў (дзіцячы парк, пляцоўка па вул. Кастрычніцкая)

9.30–16.00 – Праца сырнай крамы (агр. Лясная)

13.00–Праца выставы «Духоўная спадчына роднай зямлі» (каля Святапетрапаўлаўскага храма – помніка в. Лясная)

17.00–19.00 – Фестываль фарбаў «Холі» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

20.00–22.00 – Вячэрняя забаўляльная праграма «У рытме вясновага настрою» (адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая