Новага кіраўніка абласнога лесагаспадарчага аб'яднання сёння прадставілі міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
На пасаду генеральнага дырэктара прызначаны Уладзімір Сіроцін, які працаваў дагэтуль дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас».
Уручаючы пасведчанне новаму кіраўніку Аляксандр Кулік адзначыў, што Уладзімір Сіроцін чалавек вопытны, за больш як 30 гадоў прайшоў увесь шлях сапраўднага работніка лясной гаспадаркі - ад вальшчыка лесу да кіруючай пасады. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. Кірава (цяпер Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), факультэт лясной гаспадаркі. Апошніх 8 гадоў працаваў на пасадзе кіраўніка Горацкага лясгаса. За гэтыя гады прадпрыемства працавала стабільна, і было ўвесь час на слыху. Па выніках 2023 года Горацкі лясгас быў занесены на абласную Дошку Гонару па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- Цяпер трэба працаваць кропкава па асобных лясгасам. Ужо з сённяшняга дня, без разварушвання, трэба ставіць задачы перад кожным лясніцтвам, - падкрэсліў міністр лясной гаспадаркі, ставячы перад новым кіраўніком задачы. - Трэба будзе разабраць рэшткі буралому, якія з прычыны іх недаступнасці немагчыма было да гэтага часу прыбраць.
Аляксандр Кулік падзяліўся, што ў цэлым узровень развіцця Магілёўскага абласнога лесагаспадарчага аб'яднання сёння самы высокі. У гэтым, паводле слоў міністра, ёсць заслуга папярэднікаў: своечасова зроблена пераўзбраенне, добрая матэрыяльна-тэхнічная і сыравінная базы, сфарміраваны стабільныя высокакваліфікаваныя калектывы, - адным словам фундамент быў закладзены добры.
«Лесаводы Магілёўшчыны па ўсіх асноўных напрамках, а менавіта - лесааднаўленне (створаны добрыя гадавальнікі, цэнтр па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай), ахова лясоў ад пажараў - заўсёды былі ў лідэрах, - сказаў Аляксандр Кулік. - Але, самае галоўнае - кадры. Тут працуюць вельмі працавітыя людзі».
Адносна прамысловай дзейнасці, міністр лясной гаспадаркі ўспомніў, як вобласць праводзіла мадэрнізацыю лесанарыхтоўчых магутнасцей. Цяпер практычна ў кожным лясгасе сучаснае абсталяванне, у тым ліку сушыльныя комплексы.
Лепшыя вынікі ў вобласці і па выпрацоўцы драўніны - калі браць на адзін лясгас, то фінансава-эканамічныя паказчыкі самыя высокія ў краіне. Па вытворчасці піламатэрыялаў, цэліндраваных вырабаў, дзе ідзе перапрацоўка дробнатаварнай драўніны, варта адзначыць работу Клічаўскага, Бабруйскага і Бялыніцкага лясгасаў - яны лідэры ў галіне.
Па сыравіннай базе Магілёўшчына займае другое месца пасля Гомельскай вобласці. А па выніках экспарту на адзін лясгас, у нашага рэгіёна самыя высокія паказчыкі ў Рэспубліцы.
«Па асноўным аб'ёме задач за мінулы год вобласць зладзілася. Уся высокатаварная драўніна была нарыхтавана своечасова і пастаўлена на прадпрыемствы нашай краіны, - падсумаваў Аляксандр Кулік. - Планка паднята высока і гэта стымул для далейшых дасягненняў».
Рашэнне аб прызначэнні на пасаду генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА Уладзіміра Сіроціна было падтрымана і кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка павіншаваў новага кіраўніка з назначэннем на высокую пасаду, адзначыўшы, што самае важнае - гэта якасная работа. За ёй не толькі эканамічныя паказчыкі, гэта і заработная плата людзей, іх матэрыяльнае забеспячэнне і камфорт.
Кіраўнік Прыдняпроўскага краю падкрэсліў, што калектыў абласнога аб'яднання дружны, згуртаваны і ўмее выконваць пастаўленыя задачы.
У сваю чаргу Уладзімір Сіроцін адказаў: «Даручэнні пазначаныя. Сярод асноўных - павелічэнне запасаў насаджэнняў ляснога фонду, павелічэнне занятасці. Трэба трымаць высокую планку. У Магілёўскай вобласці добры патэнцыял, таму будзем рухацца наперад па ўсіх паказчыках».
На заканчэнне Аляксандр Кулік уручыў новаму кіраўніку абласнога лесагаспадарчага аб'яднання працоўны сшытак Першага са словамі: «Тут павінны быць запісаны Вашы дзяржаўныя рашэнні і іх выкананне».
Таксама міністр уручыў Анатолю Ісачэнку ўзнагароду - за вялікі асабісты ўклад і асабісты ўдзел у правядзенні добраахвотных грамадскіх акцый «Дай лесу новае жыццё»: «Асабістым прыкладам кіраўнік вобласці паказвае, як трэба праводзіць такія мерапрыемствы».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2025 - 17:42
05.05.2025 - 10:03
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае практычна ва ўсіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей
05.05.2025 - 09:56