Цэнтральны парк у Глуску 26 чэрвеня ўпрыгожыць 21 дэкаратыўная клумба і кветкавая кампазіцыя. Такі незвычайны падарунак жыхарам райцэнтра паднясуць удзельнікі абласнога конкурсу прафмайстэрства «Магілёўскі майстар-2019» па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва. Пра гэта расказаў прадстаўнік з боку арганізатараў конкурсу, старшыня абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Уладзімір Куляшоў.
За званне найлепшых спецыялістаў па добраўпарадкаванні і ландшафтным дызайне будуць змагацца работнікі камунальных прадпрыемстваў з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Яны прадставяць разнапланавыя і цікавыя кампазіцыі, дапоўненыя малымі архітэктурнымі формамі. Абсалютна ўсе розныя па тэматыцы і функцыянальным афармленні, запэўнівае журы конкурсу.
Так, у Глуску з’явяцца дзве скульптуры жанчын, выкананыя з кветак, шматузроўневая драўляная чаша, кветкавы паўлін і матылёк, раслінны акварыум з рыбкамі і многае іншае. Напрыклад, гаспадары прадставяць на конкурсе кветкавы герб свайго раённага цэнтра – кампазіцыю, якая нават на макеце выглядае вельмі эфектна.
Пры ацэнцы работ удзельнікаў прафесійнае журы зверне ўвагу на адпаведнасць кампазіцыі праектнаму рашэнню, арыгінальнасць ідэі і яе граматнае ўвасабленне, уменне выкарыстоўваць рэльеф і спалучаць колеры, захаванне тэхналогіі пасадкі і многае іншае. Немалаважнае і прафесійнае чуццё, якое дазваляе з цалкам звычайных матэрыялаў ствараць сапраўдныя шэдэўры.
Практычныя навыкі па азеляненні тэрыторыі канкурсанты будуць пацвярджаць тэарэтычнымі ведамі па тэхніцы высадкі раслін і асновах іх догляду. Арганізатары ўпэўнены, што такое спалучэнне практыкі і тэорыі дазваляе рабочым зялёнага будаўніцтва з году ў год не толькі абменьвацца вопытам, але і павышаць свой прафесійны ўзровень.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі