Грамадзянская супольнасць рэгіёна падтрымала ініцыятыву савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі. Удзельнікі пасяджэння Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый вобласці аднагалосна прагаласавалі за хадайніцтва, якое ў найбліжэйшы час будзе накіравана на разгляд у Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў.
«Да нас пастаянна паступаюць просьбы ад ветэранаў, якія падымаюць гэтую тэму, паколькі Магілёў – адзіны абласны цэнтр у Рэспубліцы, дзе няма ні плошчы, ні праспекта імя Перамогі, – расказаў старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Глаз. – У Падніколлі будуецца ўнікальны паркавы ансамбль, і мы прапануем назваць яго ў гонар Перамогі, тым больш хутка нас чакае вялікая юбілейная дата».
Паводле слоў Анатоля Глаза, у перспектыве тут павінен з’явіцца мемарыяльны комплекс, дзе будуць размешчаны імёны загінулых воінаў, Герояў Савецкага Саюза, назвы воінскіх частак і іншая інфармацыя, звязаная з вызваленнем Магілёва. Гэта будзе месца, куды змогуць прыходзіць сваякі салдат, якія абаранялі мір на нашай зямлі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.10.2025 - 14:17
22.10.2025 - 14:55
Гатовы Радзіме служыць: магілёўскім школьнікам расказалі пра прэстыж ваенных прафесій
22.10.2025 - 13:41
22.10.2025 - 11:11
У дзіцячым садку №119 Магілёва ў 12 рознаўзроставых групах займаюцца 256 выхаванцаў
21.10.2025 - 14:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка