Мерапрыемствы, прысвечаныя прастольнаму святу храма ў гонар палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы, адбудуцца 14 ліпеня ў аграгарадку Гарбацэвічы Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскай епархіі.
Праграмай запланаваны хрэсны ход ад Свята-Іверскага храма ў Кісялевічах да Гарбацэвічаў, які пачнецца ў 11.30. Удзельнікам працэсіі неабходна мець пры сабе галаўны ўбор, зручны абутак, лёгкі плашч або парасон, ваду.
У храме ў гонар палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы ў 14.30 адбудзецца вадасвятны малебен перад цудатворнай Гарбацэвіцкай іконай Божай Маці. Пасля гэтага пройдзе святочны канцэрт.
Дарэчы, удзельнікам мерапрыемства дапамогуць бясплатна дабрацца дадому. А 17.00 адправіцца аўтобус па маршруце Гарбацэвічы – Свята-Іверскі храм – аўтавакзал Бабруйска.
Ікона Божай Маці «Гарбацэвіцкая» з'яўляецца старажытнай заступніцай бабруйскай зямлі. Яна была яўлена ў пачатку XVII стагоддзя ў вецці ліпавага дрэва. Менавіта на гэтым месцы быў пабудаваны храм у гонар палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы. Пра цуды абраза захаваны шматлікія сведчанні, пра якія рабіліся запісы ў спецыяльнай кнізе парафіі. Святыня была страчана ў гады ганенняў на Царкву ў XX стагоддзі. Дакладная копія старажытнага абраза была асвечана ўладыкам Серафімам у 2013 годзе ў Гарбацэвічах
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»