Чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца, як вірус, і патрабуюць жорсткай рэакцыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
Парламентарый лічыць, што людзі, якія свядома распаўсюджваюць у сацыяльных сетках фэйкі аб сітуацыі з каронавірусам, павінны несці за гэта адказнасць. «Самае агіднае, што яны капіталізуюць людскі страх, банальна зарабляюць на ім грошы. Чуткі распаўсюджваюцца, як вірус, і параджаюць паніку. Супрацьстаяць гэтаму павінны сістэмная праца Міністэрства аховы здароўя ў частцы інфармавання насельніцтва і жорсткая прынцыповая пазіцыя Мінінфарма. Яна заключаецца ў тым, каб ініцыяваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы, – сказаў дэпутат. –Заканадаўчыя рычагі для гэтага ёсць», – дадаў ён.
«Трэба быць максімальна адкрытымі і аператыўна рэагаваць на любое хлуслівае паведамленне аб цяжкай сітуацыі ў якім-небудзь рэгіёне або бальніцы. Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя і Мінінфарма павінна быць галоўнай і вызначальнай. Адзіны спосаб супрацьстаяць фэйкам – даваць інфармацыю як мага больш і больш аператыўна», – падкрэсліў парламентарый.
Ігар Марзалюк адзначыў і пазітыўны момант. Так, парламентарый звярнуў увагу, што, нягледзячы на распаўсюджванне панічных чутак, беларусы паводзяць сябе як годная і кансалідаваная нацыя. «Людзі імкнуцца дапамагаць: шыюць маскі, бясплатна возяць урачоў і рыхтуюць ім абеды. Гэтыя рэчы таксама павінны быць у мэйнстрыме. Мы павінны паказаць, што мы разам, цэнім адзін аднаго, гатовыя кансалідавацца і салідарна, граматна прайсці гэты няпросты этап», – рэзюмаваў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06