RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Марзалюк – пра дыстанцыйную працу і дапамогу медыкам

Каранавірус прымусіў многіх з нас перагледзець сістэму каштоўнасцяў. Мы сталі больш думаць аб навакольных і шанаваць тых, хто стаіць на варце нашага здароўя. Сёння мы адмаўляемся ад звыклага ладу жыцця, таму што разумеем: ад правільных паводзінаў залежаць здароўе і жыццё нашых блізкіх.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: «Калі ёсць магчымасць максімальна засцерагчы сябе і сваіх блізкіх і пры гэтым не страціць якасць працы або вучобы, трэба яе выкарыстоўваць і пераходзіць на аддаленую працу або навучанне. Тым больш у нашай IT-краіне для гэтага створаныя ўсе ўмовы. Многія кіраўнікі навучальных устаноў (і школ, і ВНУ) сёння граматна арганізавалі дыстанцыйнае навучанне. Цяпер многія выкладчыкі і настаўнікі праводзяць заняткі ў анлайн-рэжыме, рыхтуюць старшакласнікаў да ЦТ.

Зразумела, што не кожны дазволіць сабе перайсці на аддаленую працу. Але чым больш людзей гэта зробяць, тым лепш для нашага здароўя. А значыць, для эканомікі краіны.

Сістэма аховы здароўя спраўляецца з цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыяй. Хоць лічу, што і мы не павінны заставацца ўбаку, а дапамагаць медыкам хто чым можа. І пачаць з выканання рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Гэта першае, што мы можам зрабіць. А далей усё залежыць ад фінансавых магчымасцяў і жаданняў. Хтосьці пералічвае грошы на дабрачынныя рахункі, хтосьці закупляе абсталяванне або тавары медыцынскага прызначэння. Нашы дэпутаты, напрыклад, закупілі ахоўныя касцюмы і маскі для 6-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а нядаўна перадалі 80 камплектаў ахоўных касцюмаў у медустановы Магілёва. Любое праяўленне салідарнасці ў гэтай сітуацыі асабліва каштоўнае».

СБ

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая