RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Іміджавы пакой МНС з’явіцца ў санаторыі ў Магілёўскім раёне

Іміджавы пакой МНС з’явіцца ў Магілёўскім раёне. Ён размесціцца ў аздараўленчым лагеры «Чайка», як расказаў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела надзвычайных сітуацый Магілёўскага раёна Іван Папоў.

«Такі пакой стане першым у Магілёўскім раёне. Яго месцазнаходжанне выбрана не выпадкова, тут праходзіць аздараўленне і рэабілітацыю вялікая колькасць дзяцей, часта дзеці прыязджаюць разам з бацькамі. Акрамя таго, на базе санаторыя дзейнічае летні лагер, – адзначыў Іван Папоў. – З’яўленне тэматычнага гульнявога пакоя дазволіць дзецям падчас гульняў засвойваць карысную інфармацыю: як не згубіцца ў лесе, як паводзіць сябе, калі ў доме ці кватэры здарыўся пажар і г.д. Ужо з 26 мая наведвальнікі санаторыя змогуць прыходзіць у новы гульнявы пакой».

Гульнявы пакой у санаторыі быў, але, дзякуючы ініцыятыве МНС, ён цалкам змяніўся. Гульнявы падзялілі на дзве зоны. У першай размясціўся наглядны і раздатачны матэрыял пра бяспеку: плакаты, банеры, разнастайныя брашуры; тут жа ўстаноўлены тэлевізар, дзе дзеці і іх бацькі змогуць паглядзець мульцікі «Чароўная кніга МНС», а на планшэце ў спецыяльных праграмах прайсці тэсты на веданне правілаў бяспекі. На сценах іміджавага пакоя размясціліся героі мульціка «Чароўная кніга». Другая частка пакоя адведзена пад настольныя гульні. Тут устаноўлены зручныя сталы і крэслы. Усе прадастаўленыя гульні таксама тэматычныя.

«У гульнявой форме намнога цікавей пазнаваць, а галоўнае – запамінаць правілы бяспекі. Дзеці змогуць не толькі знаёміцца і гуляць адзін з адным, але і дзяліцца карыснымі ведамі. Бацькі, якія будуць суправаджаць дзяцей, таксама змогуць асвяжыць у памяці правілы бяспекі», – мяркуе Іван Папоў.

БЕЛТА
 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая