RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты стануць вядомыя ў ліпені – ЦВК

Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стануць вядомыя ў ліпені, заявіла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Сябры ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты будуць збіраць подпісы з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна. Падпісныя лісты правяраюцца 20 дзён. «У перыяд з 5 па 14 ліпеня Цэнтральная камісія правядзе пасяджэнне, і тады народ даведаецца кандыдатаў у Прэзідэнты. Яны ўсе атрымаюць бясплатны эфірны час на тэлебачанні і радыё, газетныя плошчы. Акрамя таго, ЦВК вырабіць інфармацыйныя буклеты з кароткімі біяграфічнымі звесткамі кожнага з кандыдатаў», – расказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне аб запрашэнні на выбары міжнародных назіральнікаў, старшыня ЦВК праінфармавала, што ён пакуль не вырашаны. «Пытанне з замежнымі назіральнікамі пакуль не вырашана з улікам складанага становішча. Мы вернемся да яго крыху пазней, можа быць, у чэрвені», – адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін – 23 жніўня.

БЕЛТА
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая