Інфармацыйная сустрэча па пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца 14 мая ў 11.00 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (вул. Ленінская, д. 63, 8 паверх).
Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Праект ухвалены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2019 года за № 40 і зарэгістраваны ў базе даных праектаў і праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь за № 2/19/000968. Тэрмін рэалізацыі праекта – 36 месяцаў (01 лютага 2019 года – 31 студзеня 2022 года).
Праект з’яўляецца адным з двух кампанентаў маштабнага праекта «Стымуляванне развіцця прыватнай ініцыятывы ў Беларусі» (SPRING), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства.
Мэта праекта – падтрымка эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацый для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь.
Праект рэалізуецца як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўнях.
На мясцовым узроўні праект рэалізуецца на тэрыторыі 12 пілотных раёнаў краіны:
• Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці;
• Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці;
• Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці;
• Лідскі раён Гродзенскай вобласці;
• Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці;
• Быхаўскі і Хоцімскі раёны Магілёўскай вобласці.
Дзейнасць праекта будзе сфакусавана на 3-х узаемазвязаных кампанентах:
•распрацоўка раённых планаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з удзелам усіх зацікаўленых бакоў;
•распрацоўка комплексу мер па павышэнні патэнцыялу ў мэтах садзейнічання эфектыўнай рэалізацыі раённых планаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
• пашырэнне доступу да фінансавання для ініцыятыў падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў межах рэалізацыі раённых планаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Удзелу інфармацыйнай сустрэчы прымуць прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, адукацыйных устаноў і сродкаў масавай інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05