Ініцыятыва па ўшанаванні памяці беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна атрымала прэмію беларускага нацыянальнага маладзёжнага савета Rada Аwards 2019. Па выніках галасавання яе назвалі лепшым маладзёжным праектам года ў сферы захавання культурнай спадчыны.
У лістападзе 2019 года ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна ўрачыста адкрылі першы ў Беларусі помнік знакамітаму пісьменніку і публіцысту Алесю Адамовічу. Гэтая падзея і стала вынікам ініцыятывы, з якой выступілі грамадскія актывісты. Грошы на бюст сабралі талакой, у інтэрнэце.
А пачыналася ўсё з ініцыятывы ураджэнца Бабруйска Андрэя Архіпенкі. Ён вырашыў захаваць памяць пра любімага пісьменніка і земляка. І першы крок ўдалося зрабіць у мінулым годзе, калі ў Глушы з'явіўся прыпынак Адамовіча. Цяпер ён – мясцовая славутасць.
Усяго на прэмію было пададзена 190 заявак. У фінал намінацыі па захаванні культурнай спадчына трапілі 5 намінантаў. І менавіта ініцыятыва па захаванні памяці Алеся Адамовіча атрымала статуэтку. Але гэта толькі пачатак. Зараз працягваецца збор сродкаў, каб стварыць музей Алеся Адамовіча ў будынку былой аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка і часова жыла яго сям’я. Сама прэмія дазволіла нагадаць моладзі, што ў кожнай справе галоўнае – ініцыятыва і жаданне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08