Даследаванні на магілёўскіх могілках праводзяць краязнаўцы і моладзь. Яны ствараюць адмысловы інтэрнэт-каталог старых пахаванняў.
Гэтым летам даследнікі працуюць на Васкрасенскіх (Лютэранскіх) могілках. Хоць яны і знаходзяцца ў цэнтры Магілёва, але амаль ніхто з гараджан пра іх не ведае. Мэта ўдзельнікаў экспедыцыі – перапісаць і сфатаграфаваць пахаванні, якія датуюцца 19 – пачаткам 20 стагоддзя.
На гэтых могілках шмат цікавых пахаванняў. Прозвішчы розныя: трапляюцца нямецкія і польскія. Вось, напрыклад, помнік Канстанціну Шалыгіну. Стацкі саветнік і доктар медыцыны памёр у 1902 годзе на Кубе, але на Магілёўшчыне ёсць тры помнікі на розных могілках, дзе ён адзначаны: канкрэтна тут – са сваёй маці.
Праца на могілках не вельмі лёгкая. Знайсці, расчысціць, падняць (калі хопіць сіл), памыць і паскрэбці, каб потым прачытаць надпіс. Вынікам працы павінен стаць інтэрнэт-каталог пахаванняў, з дапамогай якога сваякі змогуць адшукаць магілы сваіх продкаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве