Каманда Магілёўскага раёна стала пераможцай XIV абласной летняй спартакіяды сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу рэгіёну.
Другое месца занялі аграрыі з Кіраўска. Бронзу заваявалі гаспадары спаборніцтваў – зборная Слаўгарадскага раёна.
Акрамя таго, былі разыграны медалі ў дзевяці відах спорту, адбыліся ўзнагароджанні ў васьмі намінацыях і трох конкурсных праграмах. Усяго ўдзельнікам уручылі амаль 100 узнагарод, прызоў і сувеніраў.
Так, у міні-футболе першымі сталі спартсмены Кіраўскага раёна, другімі – каманда МДА «Мясамалпрам», трэцімі – прадстаўнікі Магілёўскага раёна. У лёгкаатлетычным кросе не было роўных дружыне з Кіраўска. З другім вынікам фінішавалі атлеты Магілёўскага раёна, трэцім – Слаўгарада. Лепшыя шахматысты гулялі за каманду ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай», срэбра вырвалі спартсмены Магілёўскага раёна, бронзу заваявалі Касцюковічы. У стрытболе лепшымі сталі горацкія спартсмены, на другую прыступку п’едэстала падняліся прадстаўнікі МДА «Мясамалпрам», трэцюю – каманда Быхаўскага раёна. У паласе перашкод месцы размеркаваліся наступным чынам: перамогу святкаваў Касцюковіцкі раён, крыху ім саступіў Слаўгарадскі раён, замкнуў прызавую тройку Крычаўскі раён.
Шэраг удзельнікаў адзначылі адмысловымі прызамі. Лепшым спартсменам спартакіяды стала супрацоўніца ААТ «Максімовічы-Агра» Клічаўскага раёна Кацярына Кедзіч. Званне «Міс спартакіяда» дасталася юрысту з ААТ «Галавенчыцы» Чавускага раёна Марыі Дударавай. Прыз «За волю да перамогі» атрымаў Дзмітрый Стэфаненка з каманды ААТ «Магілёўхлебапрадукт». «Самым юным спартсменам» стаў Мірончык Валерый з Асіповіцкага раёна, а «Самым узроставым спартсменам» – удзельнік з Мсціслаўскага раёна Мікалай Сакалоўскі. У конкурсе «Мастацкай самадзейнасці» безумоўным лідарам прызнаны ансамбль «Браткі» (МДА «Мясамалпрам»).
Самую вялікую рыбу злавіў удзельнік каманды Слаўгарадчыны Віктар Ільініч, а вось кубак «За самы вялікі ўлоў» дастаўся Алегу Несцярэнку з Хоцімска.
XIV абласная летняя спартакіяда сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу рэгіёна прайшла 28-29 чэрвеня на Слаўгарадчыне. Мерапрыемства сабрала больш за 700 працаўнікоў АПК, якія прадстаўлялі ўсе раёны Прыдняпроўскага краю, а таксама найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі рэгіёна.
Наступную, XV зімовую спартакіяду сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, прыме Магілёўскі раён.
Фота – Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў АПК, газеты «Прысожскi край», «Зямля i людзi»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31