У гандлёва-выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» 15–18 верасня праходзіць IV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Цырымонія адкрыцця спаборніцтва адбылася ў шматфункцыянальным спартыўна-забаўляльным комплексе «Чыжоўка-Арэна» з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі.
WorldSkills – гэта міжнародны рух, мэтай якога з’яўляецца павышэнне прэстыжу прафесійнай адукацыі, папулярызацыя рабочых прафесій і спецыяльнасцей. Рух WorldSkills дэманструе перавагі і важнасць прафесійнай падрыхтоўкі і навучання для моладзі і эканомікі, дапамагае маладым спецыялістам павышаць сваё прафесійнае майстэрства.
Як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама, каманда нашага рэгіёна прадстаўлена 51 канкурсантам у 35 кампетэнцыях у сферы вытворчых, інфармацыйных, будаўнічых, транспартных тэхналогій, сацыяльных і персанальных паслуг, моды і дызайну і інш. Таксама ўпершыню ў эксперыментальным фармаце заяўлена кампетэнцыя «Графічны дызайн (для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця)».
Ацэньваць выкананне конкурсных заданняў будуць эксперты, 49 з іх з’яўляюцца прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.
Усе ўдзельнікі прайшлі сур’ёзную падрыхтоўку і матываваныя на перамогу.
Жадаем камандзе Магілёўскай вобласці прадэманстраваць высокі ўзровень прафесійнага майстэрства!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»