Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па спартыўнай гімнастыцы завяршылася сёння ў Магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма».
За званне наймацнейшых змагалася каля 70 спартсменаў 2003 года нараджэння і маладзейшыя з усіх абласцей і горада Мінска.

Паспяхова выступіла на спаборніцтвах зборная Прыдняпроўскага краю. Другое агульнакаманднае месца заняла наша дружына ў складзе магілёўцаў Аляксея Селязнёва, Максіма Гуца, Дар’і Мацюшэнкі, Лізаветы Чарновай, Ксеніі Болцікавай і бабруйчан Паўла Смірнова, Данііла Баранава, Улада Акушэвіча, Вікторыі Каблаш і Таццяны Бярозкінай. Пераможцамі спартакіяды сталі прадстаўнікі Мінска, трэцімі – Гомельскай вобласці.

У камандным першынстве юнакі Магілёўскай вобласці паклалі ў скарбонку бронзу.
Не засталіся без узнагарод нашы спартсмены і ў асобных відах. Так, Дар’я Мацюшэнка заняла другое месца ў апорным скачку і трэцяе – на бервяне. Цэлы россып узнагарод сабраў на спартакіядзе Аляксей Селязнёў. Ён стаў найлепшым на брусах, паказаў сярэбраны вынік у апорным скачку, вольных практыкаваннях і на перакладзіне, трэці – на кольцах і конь-махах. Акрамя таго, у мнагабор’і па праграме майстроў спорту Аляксей Селязнёў заваяваў сярэбраны медаль.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44