Каманда МДУ імя А. А. Куляшова заваявала бронзу ў лыжнай эстафеце на фізкультурна-аздараўленчым свяце «Усебеларуская студэнцкая лыжня-2019». Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе ў Мінску, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Наша зборная ў складзе Юліі Бандарэнка, Дар’і Языковай, Сяргея Будагоўскага і Ільі Коршунава паказала трэці вынік, саступіўшы першую пазіцыю спартсменам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Другое месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
У турніры прыняло ўдзел больш за 500 спартсменаў з 51 ВНУ краіны. Акрамя лыжнай эстафетнай гонкі, каманды студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў змагаліся ў біятлоннай эстафетнай гонцы і масавых забегах.
Фота - msu.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ