Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Спаборніцтвы былі асабіста-каманднымі. Кожны спартсмен удзельнічаў у двух відах індывідуальнай праграмы і ў эстафетным плаванні. У выніку глускія спартсмены заваявалі восем залатых, шэсць сярэбраных і адну бронзавую ўзнагароды. У эстафетным плаванні 4х25 вольным стылем нашы плыўцы падняліся на першую прыступку п’едэстала.
У агульнакамандным заліку зборная Вясноўскага дома-інтэрната стала найлепшай сярод 7 дружын. Яна ўпэўнена абышла Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат, Улукаўскую дапаможную школу-інтэрнат, Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Журавіцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва