Пераможцам рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стаў атрад «Спадчыннікі» з сярэдняй школы №8 Магілёва. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Фінал «Зарнічкі», у якім удзельнічалі акцябрацкія дружыны з усіх рэгіёнаў краіны, прымаў Барысаў. Спаборніцтвы былі арганізаваны ў найлепшых традыцыях армейскага жыцця: акцябраты жылі ў казармах па распарадку, паўдзельнічалі ў дзесяці спаборніцтвах – агляд строю, інсцэніроўка ваеннай песні, «размініраванне снарадаў», «дастаўка сакрэтнага пакета», манеўраванне праз «балота». У нялёгкай, але сумленнай барацьбе нашы хлопцы занялі першае месца.
Гульня «Зарнічка» праводзіцца з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, фізічнага развіцця малодшых членаў піянерскай арганізацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця з дапамогай рухомай гульнявой дзейнасці і далучэння да заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту. Сёлета спаборніцтвы былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве