Рус Бел Eng 中文

Камбайнавы парк у Магілёўскай вобласці будзе цалкам гатовы да ўборкі да 10 ліпеня

Падрыхтоўка тэхнікі да ўборачнай кампаніі збожжавых у Магілёўскай вобласці выйшла на фінішную прамую. Гатоўнасць камбайнавага парку і зернесушыльных комплексаў на сённяшні дзень складае 85%. Планавая гатоўнасць павінна быць дасягнута ўжо да 10 ліпеня, паведаміў начальнік упраўлення камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Адамаў.

«У нас засталіся толькі бягучыя невялікія рамонты, і тое тых камбайнаў, якія былі пераважна задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў, – адзначыў Аляксандр Адамаў. – У вобласць закуплена толькі запчастак для рамонту тэхнікі прыкладна на Вr3,5 млн, а таксама створаны іх запас на Вr1,6 млн. Гэта дасць магчымасць на ўборачнай аператыўна вырашаць усе пытанні з рамонтам тэхнікі».

Усяго ва ўборцы плануецца задзейнічаць каля 1200 камбайнаў. Пры гэтым нагрузка на кожны складзе каля 270 га. «Гэта досыць высокая нагрузка на тэхніку, але пры правільнай арганізацыі працы праблем узнікнуць не павінна. Мы маем намер максімальна хутка і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны ўбраць збожжавыя, толькі б не падвяло надвор'е», – заўважыў суразмоўца.

Першым у вобласці да выбарачнай ўборкі ўжо прыступіў Глускі раён, рыхтуюцца ў бліжэйшы час стартаваць і аграрыі іншых паўднёвых раёнаў вобласці. Ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны больш як 4,8 тыс. механізатараў, у тым ліку 683 чалавекі з іншых арганізацый раёнаў і гарадоў. На адвозцы збожжа будуць працаваць 1410 розных транспартных сродкаў.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая