RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзеў эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Адзначана, што органамі кіравання аграпрамысловым комплексам вобласці прымаліся арганізацыйна-практычныя меры па забеспячэнні эфектыўнай працы перапрацоўшчыкаў малака, іх развіцці.

Разам з тым у працы малочных прадпрыемстваў рэгіёна маецца шэраг сур’ёзных праблем. Адна з іх – востры недахоп сыравіны. Па гэтай прычыне ні адной з малакаперапрацоўчых арганізацый вобласці ў 2017-2018 гадах не забяспечана поўная загрузка наяўных у іх вытворчых магутнасцяў.

Калегіяй звернута ўвага мясцовых органаў кіравання аграпрамысловым комплексам на недастатковыя меры малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў рэгіёна па павышэнні эфектыўнасці перапрацоўкі малака, выпуску больш рэнтабельных відаў прадукцыі, дыверсіфікацыі схем тавараруху і пошуку новых перспектыўных рынкаў збыту, у першую чаргу, у далёкае замежжа.

«На фоне жорсткай канкурэнцыі на знешніх рынках малакаперапрацоўшчыкамі вобласці не ў поўнай меры былі задзейнічаны ўсе рэзервы нарошчвання аб’ёмаў збыту іх прадукцыі на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт шырокага ўдзелу ў таргах на закупку малочнай прадукцыі, якіяправодзяцца бюджэтнымі арганізацыямі рэгіёна, не выключаны яе пастаўкі праз пасрэдніцкія структуры», – падкрэсліў Юрый Фралоў.

Па выніках пасяджэння калегіяй унесены зацікаўленымпрапановы па ліквідацыі наяўных праблемных пытанняў у гэтай галіне, іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая