Святочны канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе 12 чэрвеня ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Сёння яшчэ жывыя сведкі і ўдзельнікі той вайны, і памяць пра яе, як святая рэліквія, перадаецца ад пакалення да пакалення, – адзначылі суразмоўцы. – Тэрыторыя памяці, як і тэрыторыя нашай Вялікай Перамогі, шырыцца з кожным днём і годам. І вось ужо новыя пакаленні беларусаў беражліва ўшаноўваюць традыцыі, святкуюць перамогу і з заміраннем сэрца спяваюць песні пра вайну».
Гледачы пачуюць усенародна любімыя і шырока вядомыя песні даваеннай і ваеннай пары, напісаныя ў мірны час. Музычныя нумары будуць падтрыманы адмысловым відэарадам і тэатралізацыяй. Падчас канцэрта прагучаць кампазіцыі: «Где же вы теперь, друзья-однополчане?», «На позиции девушка…», «Солдатская песня», «Путь-дорожка фронтовая», «Давно мы дома не были», «Минуты тишины», «Журавли», «Майский вальс», «Рисуют мальчики войну» і інш.
Праграма будзе ісці ў суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Беларусі Віктар Бабарыкін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве
11.08.2025 - 14:39
Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»