RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці

Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы стартуюць у рэгіёне 23 чэрвеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Разам ужо з традыцыйнымі моладзевымі мерапрыемствамі «Уладар сяла», якія, дарэчы, у гэтым годзе пройдуць у Круглянскім, Слаўгарадскім, Бабруйскім, Магілёўскім і Шклоўскім раёнах, запланаваны маштабныя і займальныя праграмы.

Так, у Бабруйску 28 чэрвеня пройдзе канцэрт з удзелам спявачкі Улады і яе шоу-групы «Лас-Вегас», дуэта баяністаў-віртуозаў «Ва-Банк», Аляксея Гроса, дыджэяў радыё «РОКС» і інш.), рок-гуртоў Бабруйска. Мясцовае радыё «ZefirFM» правядзе хіт-парад «Самыя салодкія хіты лета».

Парадам веласіпедыстаў адсвяткуюць Дзень моладзі ў Краснаполлі. 29 чэрвеня з дзяржаўнымі сцягамі і сцягамі грамадскіх арганізацый маладыя людзі праедуць па цэнтральных вуліцах горада. Чакаецца, што ў маляўнічым дзеянні прыме ўдзел каля 40 прадстаўнікоў навучэнскай і працоўнай моладзі, членаў ГА «БРПА» і ГА «БРСМ».

Падобны велапрабег пад назвай «Моладзь РУЛіць» будзе арганізаваны і ў Клічаве. Калона стартуе з плошчы 30-годдзя Перамогі і фінішуе ва ўрочышчы Розвань.

Хоцімскі раённы турзлёт-2019 пройдзе 28-29 чэрвеня ва ўрочышчы «Іванаўскі Гай». Асноўны акцэнт будзе зроблены на камандныя гульні і спаборніцтвы.

Акрамя таго, 27 чэрвеня ў Хоцімску і Слаўгарадзе адбудуцца паказы сучасных моладзевых кінафільмаў.

Конкурсы вадзіцельскага майстэрства «Аўталэдзі» 28 чэрвеня выявяць наймацнейшых у Чавусах, а 29 чэрвеня – у Глуску.

У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі 29 чэрвеня запланавана цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу «Дарогі памяці жывыя», прысвечанага 75-годдзю з Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь і Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Насычаная праграма рыхтуецца 30 чэрвеня і ў Крычаве. У райцэнтры арганізуюць спартыўныя спаборніцтвы сярод моладзі па армрэстлінгу, дартсе і шашках. Святочны настрой падтрымаюць конкурсныя і канцэртныя праграмы. Завяршальным акордам стане рок-фестываль мясцовых калектываў.

У Асіповічах 29 чэрвеня пройдуць гарадскія спаборніцтвы па картынгу. Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца раённы забег на дыстанцыю 1000 м, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У межах апошняга мерапрыемства плануецца ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу «Алея герояў».

Яркая і насычаная праграма святкавання Дня моладзі чакае жыхароў Магілёва. У абласным цэнтры 30 чэрвеня па вул. Крупскай, 133 адбудзецца адкрыццё варкаўт-пляцоўкі з паказальнымі выступленнямі маладых спартсменаў. На працягу дня ў розных кутках сталіцы Прыдняпроўскага краю пройдуць святочныя канцэрты. Напрыклад, шоу-праграму «Туса на 5+» прадставіць на плошчы Зорак ТРК «Магілёў». Гарадскі арт-фестываль моладзевых захапленняў «#ГородМолод» разгорнецца ў Камсамольскім скверы. Тут жадаючыя змогуць наведаць майстар-класы па сучаснай харэаграфіі, стрытдэнсе, фотаздымцы, этнарамёслах, сучасным выяўленчым мастацтве і інш. Веласіпедыстаў у 15.00 запрашаюць на велапрабег з элементамі гарадскога арыентавання па маршруце «Плошча Леніна – Палац культуры вобласці». У апошняй кропцы ў 17.00 на тэрыторыі фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў пачнецца канцэрт. Не абыдзецца без фестывалю фарбаў Holi Lions і дыскатэкі.

Праграма святкавання Дня моладзі ў Магілёве

30 чэрвеня

11.00 – Моладзевая акцыя «Горад у рытме спорту», адкрыццё варкаўт-пляцоўкі

вул. Крупскай, 133

 

12.00–17.00 – канцэрт «Моладзевы MIX»

19.00–21.00 – святочная шоу-праграма ад тэлерадыёкампаніі «Магілёў» «Туса на 5+»

плошча Зорак

 

12.00–19.00 – гарадскі арт-фестываль моладзевых захапленняў «#ГородМолод»

Камсамольскі сквер

 

13.00–17.00 – фестываль фарбаў Holi Lions

Сквер 40-годдзя Перамогі

 

15.00–17.00 – велаквест і велапрабег «У рытме горада»

пл. Леніна, адкрытая пляцоўка каля ДУК «Палац культуры вобласці»

 

17.00–21.00 – канцэртная праграма на тэрыторыі фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў

адкрытая пляцоўка каля ДУК «Палац культуры вобласці»

 

18.00–20.00 – вечар адпачынку пад духавы аркестр «В городском саду играет…»

Сквер 40-годдзя Перамогі

 

Святочныя канцэртныя праграмы на адкрытых пляцоўках горада

18.00–20.00

– «маладосць – час online» (вул.Прафсаюзная,21)

– «Люблю свой горад» (пр-т Шміта, 54а)

– «Агні маладога горада» (адкрытая пляцоўка ДК аўтазавода імя С. Кірава – філіяла ААТ «БелАЗ у г. Магілёве»).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая