Паводле даных на 30 верасня, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучылася 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – 81,4 % – аддалі перавагу вылучацца адным з трох магчымых спосабаў (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад палітычнай партыі), астатнія скарысталіся двума.
Палітычныя партыі да гэтага часу вылучылі 43,4 % патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Больш за ўсё сярод іх прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі (22,9 %), Камуністычнай партыі Беларусі (15,7 %), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (5,7 %).
Жанчыны сярод удзельнікаў выбарчай гонкі складаюць 27,1 %, маладыя людзі да 30 гадоў – 4,3 %. Паспрабуе пераабрацца 10 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання (14,3 %). Даволі многа сярод прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце дэпутатаў мясцовых Саветаў – 2,9 % ад агульнай колькасці.
ЦВК прадаставіў таксама інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці вылучэнцаў. Так, занятых у прамысловасці, будаўніцтве, сферы транспарту сярод іх 21,4 %, прадстаўнікоў навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту – 20 %, дзяржслужачых – 15,7 %.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца па 7 кастрычніка ўключна. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі – на 7 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе