RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Канстытуцыя 1994 года замацавала якасна новы этап народаўладдзя – Уладзімір Даманеўскі

Канстытуцыя 1994 года замацавала якасна новы этап народаўладдзя. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Дата 15 сакавіка стала сімвалам якаснага змянення беларускай дзяржаўнасці, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. У гэты дзень Вярхоўным Саветам 12 склікання быў прыняты асноўны Закон нашай маладой краіны. Гэта падзея па праву стала найвышэйшым дасягненнем палітычнай і прававой культуры беларускага народа.

«Сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што за гады незалежнасці наша дзяржава змянілася і атрымала новы імпульс у сваім развіцці, – адзначыў Уладзімір Даманеўскі. – Сучасныя вытворчасці, установы аховы здароўя і адукацыі, развітая сацыяльная інфраструктура, добраўпарадкаваныя гарады і пасёлкі – усё гэта створана для беларусаў. Прыярытэтам нашай палітыкі застаецца справядлівае і ўважлівае стаўленне да людзей, росту дабрабыту насельніцтва».

Усе дасягненні Сінявокай звязаны з штодзённай, карпатлівай працай жыхароў рэспублікі і Прыдняпроўскага краю, заўважыў кіраўнік рэгіёна. У савецкі перыяд 113 ураджэнцаў вобласці сталі героямі Сацыялістычнай Працы. У Кнігу Славы Магілёўшчыны занесены імёны 376 нашых землякоў-ардэнаносцаў сучаснай Беларусі, якія праславілі сваёй працай Прыдняпроўскі край. Сярод іх старшыня СВК «Калгас «Радзіма»» Бялыніцкага раёна кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Аляксандр Лапатэнтаў, дырэктар саўгаса «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і ордэнам Пашаны Алег Портнік, доктар медыцынскіх навук заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Аляксей Марачкаў, дырэктар Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага заслужаны работнік адукацыі, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і ордэнам Пашаны Георгій Маліноўскі, вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра народны артыст Беларусі Генадзь Белацаркоўскі.

Моладзь Магілёўшчыны сваімі перамогамі і дасягненнямі таксама ўносіць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і рэгіёна, канстатаваў Уладзімір Даманеўскі. Сярод тых, хто, нарадзіўшыся ўжо ў суверэннай краіне, праслаўляе наш край, – алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дынара Алімбекава, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў – цяжкаатлетка Дар’я Навумава, пераможца рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», неаднаразовы прызёр міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, навучэнец сярэдняй школы №18 горада Магілёва Данііл Шаройкін.

Уладзімір Даманеўскі ў межах традыцыйнай Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» уручыў 25 таленавітым прадстаўнікам моладзі з усяго рэгіёна – выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актыўных ўдзельнікаў грамадскага жыцця – пашпарты. Ганаровай граматы Савета Міністраў за шматгадовую працу і ўклад у развіццё адукацыі былі ўдастоены намеснік дэкана кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзмітрый Доўгаль і настаўнік інфарматыкі гімназіі № 2 горада Магілёва Алена Качанава. За шматгадовую плённую працу па развіцці фізічнай культуры і спорту, асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў вышэйшага класа і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама быў узнагароджаны трэнер-выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Анатоль Лабачоў.

Мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўленню інстытута прэзідэнцтва, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. Ганаровымі гасцямі свята сталі Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Бандарэнка, першы народны настаўнік Беларусі, узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені, Валерый Барашкаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Аляксандр Бадзяка, а таксама дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання Зінаіда Пянькова, Уладзімір Далжанкоў, Аляксандр Пазюмка, Андрэй Мядзведзеў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе. На ўрачыстасць былі запрошаны памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, грамадскіх аб’яднанняў, СМІ, ганаровыя грамадзяне, ветэраны і моладзь. Завяршылася абласное мерапрыемства святочным канцэртам з выступленнямі лаўрэатаў міжнародных, рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў, стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці.   

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая