Белетэлерадыёкампанія вядзе актыўную падрыхтоўку маштабнага тэлевізійнага праекта X-Factor, які ўпершыню будзе рэалізаваны ў нашай краіне і выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» восенню гэтага года.
Кастынгі музычнага шоу талентаў пройдуць і ў Магілёўскай вобласці: 21–22 сакавіка – у Магілёве (Палац культуры вобласці), 26 красавіка – у Бабруйску (абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча). Пачатак рэгістрацыі–у 10.00. Фінальныя праслухоўванні плануецца правесці ў Мінску ў маі.
Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: моладзь ад 16 да 24 гадоў (асобна юнакі і дзяўчаты), удзельнікі ад 25 гадоў і старэйшыя, вакальныя калектывы. Хто будзе ў журы, пакуль інтрыга, а ў фінале пераможцу беларускага «Х-фактара» выберуць гледачы.
X-Factor–адзін з самых паспяховых тэлепраектаў па пошуку вакальных талентаў, які ўжо быў рэалізаваны ў 56 краінах. Яго паглядзела ў тэлеэфіры больш за 500 млн.чалавек. Беларускія музыканты, у тым ліку з Магілёва, удзельнічалі ў версіях X-Factor. Так у 2017 на ўкраінскім шоу выступала салістка Jazz City Band Ганна Трубяцкая. Магіляўчанка пакінула праект за крок ад фіналу, саступіўшы ва ўпартай барацьбе ўкраінскай групе Kazka – той самай, што пасля заваявала міжнародны поспех з песняй «Плакала».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве
11.08.2025 - 14:39
Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»