RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК разгледзеў вынікі кантролю за работай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Калегіяй адзначана, што асноўнымі праблемнымі пытаннямі прамысловай галіны вобласці з’яўляюцца зніжэнне аб’ёмаў выпуску прадукцыі, выручкі ад рэалізацыі, недастатковая загрузка вытворчых магутнасцей, рост складскіх запасаў і выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, стратная праца асобных арганізацый, наяўнасць значных сум пратэрмінаваных плацяжоў, неналежная рэалізацыя інвестпраектаў, недастатковы ўзровень інавацыйнага развіцця, скарачэнне колькасці работнікаў, вымушаная няпоўная занятасць, нізкі ўзровень заработнай платы, неэфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў, невыкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, наяўнасць прыкмет «шэрай» эканомікі ў дзейнасці малых прамысловых арганізацый.

Істотны ўплыў на становішча спраў аказалі значнае адставанне ўзроўню вытворчасці многіх беларускіх прадпрыемстваў ад сусветных лідараў; пралікі ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, у тым ліку пры правядзенні мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцей; няздольнасць прадпрыемстваў аператыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы гаспадарання; недахоп уласных сродкаў для развіцця, укаранення сучасных тэхналогій; неналежнае прасоўванне сваёй прадукцыі на існуючых і новых рынках; недахоп высокакваліфікаваных кадраў.

Па выніках пасяджэння калегіяй камітэта дзяржаўным органам унесены шэраг прапаноў па паляпшэнні становішча спраў у арганізацыях прамысловай галіны. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая