Кінапаказы фільмаў – удзельнікаў XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» – адбудуцца 21–27 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У кінатэатры «Радзіма» гледачы змогуць убачыць фэнтэзі-драму «Мысленны воўк» рэжысёра Валерыі Гай Германікі. Работа заваявала на кінафестывалі дыплом «За пашырэнне межаў візуальнага мастацтва кіно». Пройдзе дэманстрацыя фантастычнага фільма сумеснай вытворчасці Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Германіі «Малы Джо» (рэжысёр Джэсіка Хаўснер). Будзе паказана французская драма «Партрэт дзяўчыны ў агні», рэжысёрам якой з’яўляецца Селін Сьяма. Усе стужкі, прывезеныя ў Магілёў, таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі Канскага фестывалю 2019 года.

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» прайшоў з 1 па 8 лістапада пад слоганам «Да радасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»