RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кірмашы вакансій пройдуць у Магілёве 17–21 лютага

Чатыры кірмашы вакансій пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лютага. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.

«Кірмашы вакансій у Магілёве прымеркаваны да Тыдня занятасці, які стартуе 17 лютага. Плануецца, што ўдзел у іх прыме каля 100 арганізацый горада як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці. Працадаўцам такія мерапрыемствы дапамагаюць у самыя кароткія тэрміны падабраць персанал і сфарміраваць на найбліжэйшую будучыню рэзерв кадраў», – адзначыла Марына Снытко.

Першы кірмаш вакансій пройдзе 17–18 лютага. У гэтыя дні каля 80 арганізацый горада прапануекаля 1000 вакансій. Акрамя гэтага, 18 лютага для непрацоўных грамадзян, якія жадаюць адкрыць уласную справу, пройдуць кансультацыйныя заняткі «Магчымасці рэалізацыі эканамічнай актыўнасці праз самазанятасць».

19 лютага на кірмаш будуць запрошаны арганізацыі, якія прапануюць працаўладкаванне пасля праходжання навучання па кірунку службы занятасці. «У гэты ж дзень пасля кірмашу вакансій для ўсіх жадаючых пройдуць трэнінгавыя заняткі, прысвечаныя правільнаму падыходу да вырашэння пытання прафесійнага самавызначэння», – пракаментавала Марына Снытко.

На наступны дзень, 20 лютага, 10 арганізацый горада дадуць вакансіі для працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як адзначыла начальнік упраўлення, у гэты дзень арганізацыі будуць падбіраць супрацоўнікаў на розныя вакансіі: ад бібліятэкара да прыбіральшчыка. Акрамя гэтага, запланаваны трэнінг, які дапаможа фізічна аслабленым людзям адаптавацца да працоўнай дзейнасці.

«Заключным мерапрыемствам тыдня занятасці стане кірмаш вакансій для людзей старэйшай узроставай катэгорыі. Мы запрашаем да ўдзелу непрацоўных грамадзян, старэйшых за 50 гадоў, і пенсіянераў. Пасля кірмашу для людзей старэйшага пакалення пройдзе тэматычны трэнінг», – паведаміла Марына Снытко.

Усе кірмашы вакансій пройдуць па адрасе: г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 17.

У сярэднім у базе ўпраўлення па працы,занятасці і сацыяльнай абароне маюцца звесткі аб наяўнасці ў арганізацыях горада каля 3 тыс. вакансій. Найбольшы недахоп кадраў назіраецца ў прамысловасці(35%), будаўніцтве і ЖКГ (амаль 21%), ахове здароўя (амаль 13%), гандлі і сферы паслуг (амаль 9%).

Сярод запатрабаваных спецыяльнасцяў –швеі, повары, кандытары, кантралёры-касіры, прадаўцы, машыністы кранаў, мантажнікі, вадзіцелі, а таксама медработнікі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі і інжынеры.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая