Конкурс аматарскай фатаграфіі «Чырвоны Крыж у асобах» стартаваў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Мацвеева.
«Творчае спаборніцтва праводзіцца ўпершыню і нацэлена на тое, каб прыцягнуць увагу да дзейнасці валанцёраў БТЧК, падкрэсліць актуальнасць і важнасць іх працы, – адзначыла суразмоўца. – Мы запрашаем да ўдзелу фатографаў-аматараў з усяго рэгіёна, незалежна ад іх адукацыі, прафесіі і вопыту здымак. Прыём заявак працягнецца да 24 красавіка».
Конкурс пройдзе па трох намінацыях: «Будні валанцёра», «Найлепшая рэпартажная фатаграфія», «Валанцёрства як стыль жыцця». Арганізатары не абмяжоўваюць аўтараў друкаваных здымкаў памерам фота, а таксама дазваляюць выкарыстоўваць рэтуш і камп’ютарную апрацоўку. Кожны ўдзельнік можа заявіць не больш за адну фатаграфію ў намінацыі.
Даслаць працу ў электронным варыянце з пазнакай «Фотаконкурс» можна на электронную пошту volonter@gmail.com. У друкаваным выглядзе здымкі накіроўваюцца на адрас 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 52 (з паметкай «Чырвоны Крыж. Фотаконкурс»).
У кожнай намінацыі да 1 мая будзе абрана па адным пераможцу. Найлепшыя з найлепшых атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі. Акрамя таго, іх працы размесцяць на афіцыйных старонках БТЧК у сацыяльных сетках і будуць дэманстраваць на розных мерапрыемствах арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе