Абласны конкурс «Магілёў – бацька Сталінграда» прысвечаны 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Праводзіць яго «Абласны цэнтр творчасці», грамадскае аб’яднанне «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”», абласная і гарадская арганізацыі РГА «Белая Русь», абласная арганізацыя «Беларускі саюз журналістаў».
Да ўдзелу запрашаюцца калектывы навучальных устаноў, аб’яднанняў па інтарэсах, студэнты, навучэнцы старэйшых класаў школ і працоўная моладзь ва ўзросце да 30 гадоў. Конкурс праводзіцца ў форме віктарыны ў два этапы. Пытанні публікуюцца ў газеце «Магілёўскія ведамасці». У першым этапе конкурсу, які праводзіцца з 15 студзеня па 22 лютага 2021 года, удзельнікам неабходна даць адказы на 20 пытанняў па гісторыі абароны г. Магілёва і Магілёўскай вобласці ў 1941 годзе. Другі этап праводзіцца з 10 сакавіка па 3 мая 2021 года і ўключае 20 пытанняў па названай тэматыцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.01.2021 - 17:33
Лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта: важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі
23.12.2020 - 09:35
Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў Магілёўскім раёне
20.11.2020 - 11:38
Мемарыялы воінам-вызваліцелям горада Быхава. Абеліскі вялікага подзвігу
05.11.2020 - 12:31
Астанкі 9 байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі ў Бабруйскім раёне
01.10.2020 - 17:48
Святкаванне 180-годдзя з дня заснавання БДСГА адбудзецца 2 кастрычніка