Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
Спаборніцтва праводзіцца ў намінацыі «Наш агульны дом», у якой прадстаўляюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, нататкі і каментары аб асцярожных адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
У конкурсе прымаюць удзел фізічныя асобы ў наступных катэгорыях:
• навучэнец;
• аматар;
• прафесіянал.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных друкаваных выданнях у перыяд з 15 мая 2018 года да 15 мая 2019 года.
Кожная работа, прадстаўленая на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя, імя па бацьку і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў выглядзе газетнай або часопіснай выразкі або ў выглядзе рукапіснага ці друкаванага тэксту з абавязковым указаннем назвы перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэта праца была раней апублікавана, нумары і даты выпуску.
Асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, у тэрмін да 5 ліпеня 2019 года, накіроўваюць работы ў Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (паштовы адрас: 212026, г. Магілёў, вул. Арлоўскага, 24Б) з паметкай «На рэспубліканскі конкурс на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку».
Абласны этап конкурсу праводзіцца з 15 мая па 15 ліпеня – вызначаюцца найлепшыя работы на абласным узроўні.
Для арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў першага этапу конкурсу ствараецца абласны арганізацыйны камітэт. Арганізацыйны камітэт выконвае таксама функцыі журы.
Пры разглядзе работ, прадстаўленых на конкурс, журы ўлічвае паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць публікацыі, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.
Пераможцы вызначаюцца па найбольшай суме балаў, выстаўленых членамі журы па дзесяцібальнай сістэме.
Для ўзнагароджання пераможцаў першага этапу конкурсу ўстанаўліваецца па адной першай, адной другой і адной трэцяй грашовай прэміі ў намінацыі па кожнай катэгорыі ў наступных памерах:
• за першае месца – 6 базавых велічынь;
• за другое месца – 4 базавыя велічыні;
• за трэцяе месца – 3 базавыя велічыні.
Работы, якія занялі першае, другое і трэцяе месца ў першым этапе накіроўваюцца ў Мінпрыроды для ўдзелу ў другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў