Падведзены вынікі конкурсу «СуперДоктар–2019». Акрамя абсалютнага пераможцы, арганізатары спаборніцтвы вызначылі лідараў у кожным рэгіёне краіны. У Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў–81–набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава.
Сёлета спаборніцтва працягваецца. Усе, хто хоча выказаць падзяку доктару і намінаваць яго на конкурс, могуць да 30 снежня пакідаць свае водгукі на сайце праекта або даслаць іх на паштовы адрас 220095, Мінск, вул. Пляханава, 62-46 з пазнакай «СуперДоктар». Любы пацыент можа пакінуць водгукі неабмежаванай колькасці ўрачам, але не больш за аднаго кожнаму з іх. Адмоўныя водгукі не ўлічваюцца і не публікуюцца. Таксама будзе ўзнагароджаны аўтар найлепшага водгуку.
На думку арганізатараў, колькасць станоўчых водгукаў–гэта самы справядлівы крытэрый у выбары найлепшага ўрача.
Конкурс праводзіцца ўжо чацвёртым разам. У 2016 годзе пераможцай стала Наталля Мартусевіч–галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя.
Арганізатарамі выступаюць анлайн-супольнасць урачоў Doctors Club і ГА «Беларуская асацыяцыя ўрачоў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56