Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь». Творчае спаборніцтва прымеркавана да 76-й гадавіны з дня Перамогі савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жыхары Магілёўскай вобласці розных узростаў. Важная ўмова – наяўнасць членскага білета РГА «Белая Русь» у самога ўдзельніка альбо яго блізкіх сваякоў.
Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, у відэароліках працягласцю не больш за 60 секунд аўтары могуць паказаць бітвы і баі розных перыядаў вайны; абарону, вызваленне Магілёўскай вобласці і іншых гарадоў СССР; ушанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх уклад у станаўленне пасляваеннага грамадства; важнасць памяці аб тых страшных падзеях. Жанр (інтэрв’ю, рэпартаж, відэакліп, чэлендж і г. д.) вызначаюць самі ўдзельнікі.
Работы размяшчаюцца ў любой сацыяльнай сетцы, месенджары або відэахостынгу (ККантакце,Аднакласнікі, Instagram, Телеграм, ЦікТок з абавязковай паметкай у выглядзе хэштэга # 9маяБелаяРусь) , а спасылка накіроўваецца на электронны адрас: mogoblbr@mail.ru з указаннем тэмы ліста «Конкурс» і П. І. І, узросту, кантактаў.
Пераможцамі стануць аўтары трох найлепшых відэаролікаў. Іх узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Конкурс праводзіцца з 10 сакавіка па 26 красавіка 2021 года.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы