У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 7 сакавіка пачне працу выстава жывапісу і графікі «Класіка пейзажу» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Экспазіцыя прадставіць некалькі пакаленняў мастакоў, сярод якіх не толькі прызнаныя мэтры рускага выяўленчага мастацтва Ісаак Левітан, Іван Шышкін, Іван Айвазоўскі, Канстанцін Каровін, Пётр Канчалоўскі, але і іншыя мастакі: Яфім Волкаў, Аляксандр Кісялёў, Ілья Астравухаў, Іван Пахітонаў і інш. «Іх творчасць, хай і менш вядомая шырокай публіцы, унесла пэўны ўклад у развіццё рускага пейзажу і арганічна ўплялася ў агульную стылістыку рускага жывапісу эпохі яе росквіту – другой паловы XIX і пачатку XX стагоддзяў. «Гэты час быў багаты на вялікія імёны пейзажыстаў, класікаў рускага мастацтва, творчасць якіх вызначыла разнастайнасць рускага пейзажу», – адзначылі ў музеі.
Наведвальнікі змогуць не толькі дакрануцца да багатага свету прыроды, але, па сутнасці, азнаёміцца з кароткім канспектам па гісторыі рускага жывапісу. Экспазіцыя будзе працаваць да 14 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня