RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў Слаўгарадскім раёне

Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама.

Тут адбудзецца прэзентацыя страў нацыянальнай кухні «Усім да смаку нашы прысмакі», якія можна будзе прадэгуставаць. Найлепшым кулінарам уручаць заслужаныя ўзнагароды.

Праграма мерапрыемства таксама ўключае канцэрт мастацкай самадзейнасці раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Будзе працаваць пракат турыстычнага абсталявання (байдаркі, веласіпеды), выстава-прэзентацыя вырабаў майстроў па разьбе і мастацкай апрацоўцы дрэва, якія правядуць майстар-класы. Госці свята змогуць набыць мёд, прадукцыю пчалярства, сыры, сувеніры, вырабленыя ўмельцамі рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю, харчовыя і прамысловыя тавары.

Запланавана прэзентацыя цэнтра крынічнай вады па тэматыцы «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне ў сферы гастранамічнага турызму, зялёнай эканомікі, рамесніцтва».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая