Дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня» ў Клімавіцкім раёне плануе ў бягучым годзе прыняць на аздараўленне першую групу расійскіх школьнікаў. Пра гэта паведаміла дырэктар Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэгіна Аляксеенка.
Расійскіх дзяцей тут чакаюць у ліпені-жніўні падчас чацвёртай змены. Гэта будуць школьнікі з суседняга Шумяцкага раёна. «Зараз вядзецца набор першай групы, прапрацоўваюцца пытанні фінансавання і аплаты тураў», – патлумачыла дырэктар цэнтра.
У цэнтры спадзяюцца завязаць доўгатэрміновае супрацоўніцтва з суседзямі і ўпэўнены, што расійскім дзецям будзе камфортна адпачываць у гэтым маляўнічым месцы побач з лясным масівам на беразе ракі Асцёр. З моманту перадачы на баланс цэнтра ў 2016 годзе ў лагеры, дзякуючы бюджэтнай падтрымцы, шэфам і замежнай гуманітарнай дапамогі, паспелі шмат зрабіць па рамонце карпусоў, добраўпарадкаванні і азеляненні прылеглай тэрыторыі. Напрыклад, у бягучым годзе пры падтрымцы амерыканскай дабрачыннай арганізацыі АBRO прыступілі да замены водаправодных і каналізацыйных сетак з устаноўкай новага сантэхнічнага абсталявання.
Раней за кошт нямецкай гуманітарнай дапамогі ў спальных карпусах лагера былі заменены вокны, часткова мэбля, а летась набыты спартыўны інвентар: гульнявыя і тэнісныя сталы, дапаможны гульнявы матэрыял. «У тым ліку з прыцягненнем донарскіх і спонсарскіх сродкаў у нашым лагеры з году ў год паляпшаюцца ўмовы для аздараўлення дзяцей, – заўважыла Рэгіна Аляксеенка. – Гэта ацанілі жыхары Клімавіцкага і найбліжэйшых раёнаў, а таксама нашы расійскія суседзі, гатовыя адпраўляць да нас дзяцей на аздараўленне. Да нас не так проста трапіць, бо мы адзіны аздараўленчы дзіцячы лагер ва ўсім паўднёва-ўсходнім рэгіёне вобласці».
Падрыхтоўка лагера да сезона выйшла на фінішную прамую. У спальных і бытавых карпусах праведзены бягучы рамонт з мастацкім афармленнем, наведзены парадак. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя: разбіта мноства клумбаў і кветнікаў, устаноўлены малыя архітэктурныя формы. Маецца вулічны гульнявы гарадок, альтанкі, пляцоўкі для валейбола і футбола, свая лазня, а таксама ўтульны пляж на беразе ракі Асцёр. «Нам засталося толькі навесці глянец у лагеры, і ў пачатку чэрвеня мы плануем ужо прыняць першых наведвальнікаў. За чатыры змены летняга сезона ў нас зможа аздаравіцца каля 300 школьнікаў. Лагер разлічаны на прыём 75 дзяцей і 25 чалавек абслуговага персаналу адначасова», – заўважыла Рэгіна Аляксеенка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15