У межах VI Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае...» легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве на сцэне Палаца культуры вобласці.
Фестываль пройдзе ў Беларусі з 3 па 9 сакавіка пад эгідай юбілею. Юбілею асабістага для маэстра (12 верасня Уладзімір Співакоў адзначыў 75-годдзе) і творчага – 40 гадоў споўнілася аркестру «Віртуозы Масквы», праслаўленаму калектыву, які стварыў і ўзначальвае Уладзімір Співакоў.
Канцэрт у Магілёве стане адной з самых яркіх музычных падзей сезона ў нашым рэгіёне. У праграме будуць гучаць творы Баха, Чайкоўскага і іншых вядомых сусветных кампазітараў. У канцэрце прыме ўдзел саліст і дырыжор Уладзімір Співакоў, флейта – Кацярына Карнішына, скрыпка – Аляксей Лундзін.
Калектыў творчых аднадумцаў з моманту заснавання задаў высокі выканальніцкі ўзровень і даказаў сваё права на амбіцыйную назву. На сённяшні дзень аркестр з’яўляецца адным з самых запатрабаваных. «Віртуозы» выступаюць у найлепшых канцэртных залах свету і даюць каля 100 канцэртаў штогод.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі