Рус Бел Eng 中文

Леонид Заяц: в век космических технологий подвозить людям питьевую воду - не выход

Якасць пітной вады ў студнях, будаўніцтва свінакомплексу і рамонтныя работы ў жылых дамах – з такімі пытаннямі да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца звярнуліся жыхары Магілёўшчыны. Прыём грамадзян прайшоў сёння ў Крычаве.

Жыхары вёскі Лазавіца Клімавіцкага раёна распавялі пра няякасную вадў ў населеным пункце. Цяпер там пражываюць 68 чалавек. У вёсцы 37 домаўладанняў і тры дачныя дамы. Зараз тут ёсць шэсць калодзежаў і невялікія свідравіны на участках. Ужо некалькі гадоў жыхары вёскі не могуць вырашыць праблему з якасцю пітной вады: у студнях няма неабходнага аб’ёму вады, у ёй выяўляюць нітраты. Людзі прабіваюць свідравіны на сваіх участках, але праблему гэта не вырашае.

«У касмічны век вазіць людзям у пасёлак пітную ваду – гэта не выйсце. Тэхнічная вада павінна быць нармальнай, яе даюць скаціне – яна таксама жывая. Неабходна стварыць людзям адэкватныя ўмовы для жыцця, а не прапаноўваць падвозіць ваду», – адзначыў Леанід Заяц.

Ёсць некалькі рашэнняў дадзенай праблемы. Спачатку неабходна зрабіць свідравіну на глыбіню каля 80 м і праверыць ваду. Калі яе дастаткова і яна прымальнай якасці, пытанне з водазабеспячэннем будзе вырашана. Кошт такой свідравіны будзе да Br5 тыс. Калі ж вада апынецца непрыдатнай, сюды будуць праводзіць цэнтралізаваны вадаправод даўжынёй каля 4 км. Яго кошт складзе каля Br400 тыс.

З прапановамі будаўніцтва свінакомплекса на новым месцы выступілі жыхары аграгарадка Бель. У рамках развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў недалёка ад аграгарадка плануюць пабудаваць свінакомплекс. Аднак жыхары лічаць, што ён будзе размяшчацца занадта блізка да населенага пункта і можа закрануць санітарна-ахоўную зону вёскі Бярэжыстае і аграгарадка Бель. Людзі прапанавалі іншую пляцоўку для размяшчэння будучага інвестыцыйнага праекта. Як адзначыў прадстаўнік жыхароў аграгарадка, там раўнейшы ландшафт, няма паблізу рэк і вадаёмаў. Выдаткі на транспарт і электраэнергію застануцца на ранейшым узроўні. Крыху павялічыцца спажыванне газу, аднак гэта перакрыецца іншымі перавагамі.

«Неабходна надаць гэтаму пытанню больш часу і дэталёва разгледзець кожную з пляцовак. У пытаннях будаўніцтва свінакомплекса трэба ўважліва паставіцца да кожнага спрэчнага моманту. Таму што цяпер вырашыць праблему будзе нашмат прасцей, чым пасля пачатку будаўніцтва», – падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Каля 10 пытанняў былі вырашаны Крычаўскім райвыканкамам да правядзення асабістага прыёму грамадзян. Так, жыхары адной з вуліц Крычава паскардзіліся на якасць вадаправоднай вады. Трубаправод прывялі ў парадак. А жыхары мікрараёнаў Сож і Камсамольскі звярнуліся з пытаннямі добраўпарадкавання прыдамовых тэрыторый. У райвыканкаме адзначылі, што як толькі дазволяць ўмовы надвор’я, правядуць работы па ўстаноўцы малых архітэктурных формаў і навядуць парадак ля дамоў.

«Большая частка людзей, пытанні якіх ужо вырашылі, да гэтага ні разу не звярталіся ў райвыканкам са сваімі праблемамі. Усё, што ў сілах вырашыць на месцы, мы прыводзім у парадак. Для гэтага не абавязкова звяртацца адразу да кіраўніка вобласці, трэба спачатку прыйсці ў райвыканкам», – падзялілася начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Крычаўскага райвыканкама Вольга Сляпнёва.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая