Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Гэта дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для комплекснага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.
Указам вызначаны парадак прадастаўлення арганізацыям выплат з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё часткі затрат, якія яны панясуць пры рэалізацыі ў 2021-2025 гадах інвестыцыйных праектаў. Пералік гэтых праектаў вызначаецца ўрадам на падставе прапаноў Магілёўскага аблвыканкама.
Райвыканкамам рэгіёна прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай. Акрамя таго, у грамадзян з'явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакументам прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін