RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га

Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га. Пра гэта карэспандэнту расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.

«Па выніках працы за мінулы год лясгасы рэгіёна высадзілі лясныя культуры на плошчы амаль 6,5 тыс. га, – сказаў Сяргей Шах. – Селекцыйным пасяўным і пасадачным матэрыялам створаны лясныя культуры на амаль 3 тыс. га. Акрамя таго, нарыхтавана амаль 870 тыс. куб. м ліквіднай драўніны пры планавым паказчыку 800 тыс. куб. м».

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг пры плане Br184,5 млн. склала амаль Br216 млн. «Прадукцыі на экспарт у мінулым годзе пастаўлена на суму больш за $30 тыс. Прадукцыя экспартуецца ў Літву, Латвію і Германію. Наладзілі пастаўкі піламатэрыялаў у Кітай, дзе беларуская прадукцыя карыстаецца попытам з-за высокай якасці», – адзначыў Сяргей Шах.

У минулым годзе Магілёўскі ДВЛГА стварыў і запусціў у працу дзве буйныя вытворчасці. «На базе Магілёўскага лясгаса пабудаваны спецыялізаваны комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Гэта дазволіць у далейшым вырошчваць дадаткова 3,8 млн. штук сеянцаў, – расказаў Сяргей Шах. – Акрамя таго, завершана будаўніцтва вытворчасці па выпуску пелет у Клічаўскім лясгасе».

Працягваецца работа па арганізацыі пелетных вытворчасцей у Асіповіцкім доследным і Горацкім лясгасах, увод якіх запланаваны ў канцы 2021 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая