RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лёгкаатлетычны марафон пройдзе 6 кастрычніка ў Магілёве

У Магілёве 6 кастрычніка пройдзе маштабнае спартыўнае свята «Мебелаин Марафон», паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Забег стартуе на плошчы Славы, а яго маршрут праляжа па самых прыгожых мясцінах Магілёва. Спаборніцтвы пройдуць на трох дыстанцыях: 42 км 195 м; 10 км; 4 км. На дыстанцыі ў 42 км 195 м паспрабаваць свае сілы змогуць мужчыны і жанчыны ў пяці ўзроставых катэгорыях (18-29 гадоў, 30-39, 40-49, 50-59, 60+). У гэтым годзе арганізатары марафону ўстанавілі ліміт (квоту) на ўдзел у марафоне: не больш за 250 марафонцаў. Па заканчэнні квоты рэгістрацыя ўдзельнікаў спыняецца. На дыстанцыі 42 км 195 м будуць узнагароджвацца мужчыны і жанчыны, якія занялі 1-6 месцы ў абсалютным першынстве, 1-3 месцы ў сваіх узроставых групах.

Адлегласць у 10 км змогуць пераадолець удзельнікі ў пяці названых вышэй катэгорыях. Узнагародзяць мужчын і жанчын, якія занялі 1-5 месцы ў абсалютным першынстве. Для удзельнікаў-пачаткоўцаў прадугледжана дыстанцыя ў 4 км. Тут будуць узнагароджвацца мужчыны і жанчыны, юнакі і дзяўчаты, якія занялі 1-3 месцы ў абсалютным першынстве.

Усе, хто жадае паўдзельнічаць у марафоне, могуць папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю. Запіс будзе доўжыцца да 5 кастрычніка. Пасля рэгістрацыі на працягу сямі дзён ўдзельнік абавязаны выплаціць рэгістрацыйны (стартавы) узнос. Сума ўзносу вар’іруецца ў залежнасці ад даты рэгістрацыі і абранай дыстанцыі. У дзень правядзення марафону, 6 кастрычніка, зарэгістравацца можна будзе таксама на месцы выдачы стартавых нумароў (толькі для іншагародніх удзельнікаў).

«Мы хочам зрабіць яркае свята для магілёўцаў і нашых гасцей. Свята, якое прынясе не толькі задавальненне, але і будзе спрыяць паляпшэнню здароўя ўдзельнікаў, развіццю горада, – адзначыў дырэктар ЗТАА «Мебелаин» Цімафей Кузьмініч. – Канцэпцыя марафона «Другое дыханне» цесна звязана з сілай духу марафонцаў, а таксама чысцінёй гарадскога паветра. Гэта актуальнае пытанне для Магілёва, таму падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства мы будзем падрабязна асвятляць і прапагандаваць неабходнасць клопату пра навакольнае асяроддзе і наша здароўе».

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Магілёўскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, ЗТАА «Мебелаин». Папярэдні марафон сабраў больш за тры тысячы ўдзельнікаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая