Мабільны сэрвіс БРСМ «Галасую!» пачаў працаваць у тэставым рэжыме на платформе Android, паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кацярына Петрашкевіч.
«Сэрвіс распрацаваны студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі – актывістамі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ да электаральнай кампаніі», – расказала Кацярына Петрашкевіч.
Паводле яе слоў, мабільны дадатак створаны ў дапамогу выбаршчыкам для больш зручнага знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. «У сэрвісе можна будзе ўдакладніць інфармацыю, да якога ўчастку адносіцца выбаршчык, хто прэтэндуе на дэпутацкія крэслы (біяграфічныя даведкі, фота кандыдатаў), а таксама пабудаваць аптымальны маршрут да месца галасавання – пешшу, на асабістым або грамадскім транспарце. Пасля 17 кастрычніка дадатак будзе запоўнены інфармацыяй і пачне працу ў штатным рэжыме. З’явіцца і яго iOS-Версія. Прэзентацыя дадатка адбудзецца 16 кастрычніка падчас рэспубліканскага семінара актыву БРСМ «Беларусь і я», – адзначыла старшыня ЦКК.
Кацярына Петрашкевіч адзначыла, што ў акруговыя выбарчыя камісіі ўключаны 93 прадстаўнікі БРСМ, у тэрытарыяльныя – 6, ва ўчастковыя выбаркамы – 3809. Выбарчымі камісіямі ў якасці назіральнікаў акрэдытавана 116 прадстаўнікоў саюза моладзі. У падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты ад БРСМ сабрана больш за 23 тыс. подпісаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду