ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».
Мерапрыемства ўяўляе цікавасць для кіраўнікоў кампаній, спецыялістаў па бяспецы федэральных і рэгіянальных органаў улады, цэнтраў аховы працы, навукова-даследчых інстытутаў, прафсаюзных лідараў, службаў забеспячэння і іншых спажыўцоў. Выставачная пляцоўка не мае аналагаў у Расіі і блізкім замежжы і стала важным інструментам фарміравання расійскага рынку сродкаў індывідуальнай абароны.
Сёлета выстава пройдзе з 10 па 13 снежня. Экспазіцыя размесціцца на 13 тыс. кв. м, у ёй прыме ўдзел больш за 300 экспанентаў з 20 краін свету.
Прадпрыемства «Магатэкс» заснавана ў 1973 годзе, акцыянаванае ў 2000-м. З’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі ў Беларусі і краінах СНД. Выпускае тканіны для спецыяльнага і форменнага адзення, плашчавыя, падкладачныя, дэкаратыўныя, трыкатажныя, гатовую спецвопратку і вырабы хатняга тэкстылю. Увесь тэкстыль распрацоўваецца і тэстуецца ва ўласнай лабараторыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў