Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Сёлета за кубак прыехалі пазмагацца юнакі і дзяўчаты з Арменіі, Індыі, Кітая, Беларусі, Ірана, Канады, Алжыра, Казахстана, Расіі, Азербайджана. Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме ў дзевяць тураў з аблікам рэйтынгу ФІДЭ.
Зборная Беларусі, якую прадстаўляюць Дзяніс Лазавік, Вольга Бадзелька, Аляксандра Тарасенка і капітан каманды Вячаслаў Зарубіцкі, заваявала залатыя ўзнагароды ў камандным турніры за тур да завяршэння спаборніцтваў.
У скарбонцы беларускіх шахматыстаў 17 ачкоў. Яны адзіныя з удзельнікаў спаборніцтваў не прайгралі ніводнага матчу, запісаўшы на свой рахунак восем перамог і адзін нічыйны вынік. Сярэбраныя ўзнагароды ў зборнай Кітая (14 ачкоў), бронза – у расіян, якія па дадатковых паказчыках абышлі гаспадароў спаборніцтваў каманду Казахстана.
Магіляўчанка Вольга Бадзелька паказала найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў на 3-й дошцы: на яе рахунку 8,5 балаў з 9 магчымых. Дзяніс Лазавік у ліку найлепшых на 2-й дошцы, ён прынёс камандзе 7 ачкоў з 9 магчымых.
Фота openchess.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце