Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на фестывальнае кіно ў бліскучым выкананні зорак сусветнага кінематографа. Увазе гледачоў прадстаўлены кінакарціны – удзельнікі і намінанты міжнародных кінафестываляў: Венецыянскага і Берлінскага, у Мельбурне і Таронта.
У праграме заяўлены чатыры стужкі: «Тры сэрцы», «Рамантыкі “303”», «Мая спадарыня», «Вышэйшае грамадства». Кінапаказы пройдуць у кінатэатры «Радзіма» (малая зала) з 23 па 29 ліпеня.
Фільм «Тры сэрцы» (Францыя, Германія, Бельгія, 16+) рэжысёра Бенуа Жако – варыяцыя на вечную тэму кахання і спляцення лёсаў з удзелам знакамітай французскай актрысы Катрын Дэнёў і яе дачкі, французска-італьянскай актрысы Каяры Мастраяні.
Правакацыйную гісторыю кахання гледачы ўбачаць у кінакарціне рэжысёра Стывена Лэнса «Мая спадарыня» (Аўстралія, 18+). Галоўную ролю выканала прызёр міжнародных кінафестываляў Эмануэль Беар.
Дасціпны і рамантычны фільм-падарожжа пра шчасце быць маладым – «Рамантыкі “303”» (Германія, 16+) аднаго з найлепшых рэжысёраў сучаснага нямецкага кіно Ханса Вайнгартнера. Фільм удзельнічаў ў пазаконкурснай праграме «Чалавечыя камедыі» на 25-м Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». У галоўных ролях – Мала Эмдэ, Антон Спікер.
Кінакарціна «Вышэйшае грамадства» (Вялікабрытанія, Францыя, Польшча, Германія, 18+) рэжысёра Клеры Дэні, яркай прадстаўніцы сучаснага аўтарскага кіно Францыі, у мінулым годзе прыняла ўдзел у пікантнай праграме Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» – «Колер ночы». Карціна стала першым англамоўным фільмам рэжысёра пасля 13 мастацкіх фільмаў на французскай мове. У галоўнай ролі – прызёр міжнародных кінафестываляў Роберт Пацінсан.
У рэпертуары магчымыя змены. Інфалінія: 42-19-49 (каса).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне