Пратакол аб намерах па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя ААТ “Магілёўліфтмаш”» падпісаны ў Магілёве на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».
Праектам прадугледжана тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. Яно нацэлена на мадэрнізацыю вытворчасці ліфтаў эканом- і бізнес-класу, ліфтаў для вышыннага будаўніцтва, а таксама асваенне серыйнай вытворчасці новай лінейкі ліфтавага абсталявання па еўрапейскіх стандартах. Рэалізацыя праекта дазволіць павялічыць магутнасць завода, які зможа выпускаць да 18 тыс. ліфтаў на год, а таксама прыцягнуць у эканоміку вобласці інвестыцыі на суму 4,5 млн еўра.
Падпісаны таксама пратакол аб намерах, які прадугледжвае рэалізацыю групай кампаній «Тэхналіт» інавацыйнага праекта аб стварэнні комплексу па выпуску абсталявання ў Магілёве і вытворчасці драўнянага вугалю ў Клімавіцкім раёне. Сума інвестыцый – $ 3 млн.
Навукова-практычная канферэнцыя па машынабудаванні і металаапрацоўцы праходзіць у Магілёўскай вобласці ўпершыню. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі 15 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Польшча, Германія, Літва, Латвія, Турцыя, Кітай, Індыя, Егіпет і іншыя. Асноўныя задачы канферэнцыі – прадставіць навуковыя распрацоўкі і інвестыцыйны патэнцыял рэгіёна.
«Індыя сур’ёзна сочыць за інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі, таму што ў вашай краіны выдатнае геаграфічнае становішча, якое дазволіць экспартаваць тавары як у Еўразійскую эканамічную зону, так і ў Еўропу. Тут я ў першую чаргу для таго, каб абмяняцца кантактамі і самому паглядзець, што можа прапанаваць Магілёў і Магілёўская вобласць. Сярод галін – тэхналогіі апрацоўкі металу і лазернай рэзкі металу», – расказаў старшыня Саюза арганізацый па садзейнічанні гандлю і прамысловасці Прыяншу Джха (Індыя).
Удзельнікі канферэнцыі 10 кастрычніка наведалі магілёўскія прадпрыемствы: СТАА «Завод Белмаш», ААТ «Магілёўліфтмаш», ААТ «ММЗ». Сёння гасцей чакае азнаямленне з распрацоўкамі і навукова-тэхнічнай базай інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі. Пасля гэтага дэлегацыі адправяцца ў Бабруйск, дзе пройдзе прэзентацыя прамысловага і інвестыцыйнага патэнцыялу горада, а таксама азнаямленне з працай буйных прадпрыемстваў: ААТ «Белшына» і ААТ «Бабруйскаграмаш».
Арганізатарамі канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка» выступаюць Магілёўскі аблвыканкам, адміністрацыя СЭЗ «Магілёў», Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня