Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняла дэлегацыя нашага рэгіёна на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Казекам. У яе склад увайшлі вядомыя магілёўскія аўтары: Уладзімір Ясеў, Алёна Беланожка, Жанна Усцінава, Алена Кісель.

Нашы літаратары наведалі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, дзе праходзіў міжнародны круглы стол. Пісьменнікі, навукоўцы і дзяржаўныя дзеячы з 10 краін абмеркавалі сучасныя праблемы друкаванай кнігі.







Затым прадстаўнікі рэгіёна выступілі на пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі «Словы пісьменніка» з праграмай «Я – часцінка маёй Беларусі». Тут гучалі творы, прысвечаныя малой радзіме, беларускай мове, уздымаліся глыбокія філасофскія праблемы, а пасля магілёўскай дэлегацыі ўручылі грамату за актыўны ўдзел у правядзенні Дня беларускага пісьменства.




За літаратурнымі мерапрыемствамі рушылі ўслед культурныя: адкрыццё помніка Льву Сапегу, шэсце да галоўнай пляцоўкі свята і ўрачыстае адкрыццё.




Фота прадастаўлены Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»