Магілёўская вобласць сёння далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». Праект, прымеркаваны да Дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, будзе доўжыцца па 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Акцыя ў рэгіёне прадугледжвае тры этапы: шэфскі, забаўляльна-навучальны і іміджавы.
З 23 верасня па 1 кастрычніка з дабрачынна-шэфскай місіяй выратавальнікі і актывісты БМГАВП адправяцца да тых, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе: у шматдзетныя сем’і, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў. Фронт працы значны: устаноўка аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, нарыхтоўка дроў, уборка тэрыторыі і іншыя працы, якія пад сілу юным выратавальнікам. У адзінай звязцы з ратавальнікамі выступяць прадстаўнікі «Чырвонага Крыжа» і Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, будуць арганізаваны масавыя мерапрыемствы: кірмашы бяспекі, конкурсы «СуперСТАР» і інш.
З 2 па 9 кастрычніка ў агульнаадукацыйных установах, сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах правядуць мерапрыемства пад назвай «Дзень нараджэння БМГАВП! Святкуем разам!». У праграме – прэзентацыі арганізацыі і часопіса «Юны ратавальнік», конкурсы, творчыя нумары, дэманстрацыі тэматычных відэафільмаў.
10-15 кастрычніка на адкрытых пляцоўках, у месцах масавага знаходжання людзей (цэнтрах дзіцячай творчасці, палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, ДК, парках і г. д.) будуць арганізаваны канцэрты, якія ўключаюць творчыя нумары актывістаў БМГАВП, славуты і ўсімі любімы КВЗ, віктарыны, латарэі і інш.
Асаблівая фішка сёлетняй акцыі – «Восеньскі баль юных ратавальнікаў». На свяце, акрамя вальсавання і танцавальна-конкурснай праграмы, будуць і ўрачыстыя моманты: узнагароджанне актывістаў БМГАВП, прадстаўнікоў сферы адукацыі, прысвячэнне юных ратавальнікаў у рады БМГАВП і ўручэнне ім членскіх білетаў.
Летапіс руху юных пажарных вядзецца з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, а арганізацыйнае аб’яднанне паміж ужо існуючымі клубамі юных ратавальнікаў-пажарных, як грамадскай структуры, адбылося 14 кастрычніка 2001 года, калі і была створана Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Магілёўскае абласное аддзяленне БМГАВП было створана 12 лістапада 2002 года. Сёння арганізацыя Магілёўскай вобласці налічвае больш за 24 тыс. юнакоў і дзяўчат.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь