Магілёўская вобласць за студзень-сакавік бягучага года выканала 5 з 6 ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама яго старшыня Леанід Заяц.
Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту склаў 100,9% (пры заданні 100,5%), прадукцыйнасць працы вырасла на 1,8% (101%), экспарт паслуг склаў 118,8% (101,5%), а прамыя замежныя інвестыцыі выраслі амаль у 3 разы да $74,2 млн (пры заданні $25 млн). На працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў, па аператыўных даных, працаўладкавана 1236 чалавек пры заданні 1020. З адмоўным вынікам па ўкладзе ў ВРП (– 0,5%) спрацаваў толькі АПК.
«Нягледзячы на станоўчую дынаміку развіцця рэгіёна ў апошні час, сітуацыя застаецца няпростай, – адзначыў губернатар. – Праблем яшчэ нямала ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. У вобласці досыць вялікая колькасць прадпрыемстваў і арганізацый, якія спрацавалі са стратай (138), не было выканана ў першым квартале заданне па росце заработнай платы, а ў шэрагу раёнаў рост заробкаў апярэджвае тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці. І па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі вобласць адстае ад сярэднерэспубліканскага паказчыка (100,7% і 101,2% па краіне)».
Кіраўнік вобласці звярнуў увагу на неабходнасць дэталёва прааналізаваць сітуацыю, мабілізаваць усе наяўныя сілы і сродкі, адшукаць рэзервы для выканання пастаўленых кіраўніком дзяржавы і ўрадам перад вобласцю задач. «Нам неабходна надаць яшчэ большую дынаміку развіццю ўсіх галін, значна палепшыўшы фінансава-эканамічную сітуацыю, даходнасць прадпрыемстваў і арганізацый. Гэта павінна стаць асновай для росту дабрабыту людзей, забяспечыць актыўнае сацыяльнае развіццё рэгіёна», – сказаў Леанід Заяц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі